ЛЮБЧАНСКІ ЗАМАК

Багата ў Беларусі прыгожых куточкаў. І ўсе яны па-свойму адметныя і непаўторныя. Сярод іх вылучаецца і мястэчка Любча. Сапраўды – месца чароўнае.
На высокім беразе Нёмана месціцца тутэйшы замак. Адгэтуль, з вышыні, разлягаецца дзівосны краявід: рака, што нясе сваю магутную плынь да Балтыкі, паплавы, далёкія лясы Налібоцкай пушчы. А тут, на пагорку, схілы такія стромыя, што і ўскараскацца цяжка. Што ўжо казаць пра тыя далёкія часы, калі гэтыя муры былі абарончымі! ДАЛЕЙ...
разгарнуць » / « згарнуць