
Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму
1. Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.
2. На чужыне і камар загіне.
3. Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.
4. Далёкая старана без ветру сушыць.
5. У сваім краі, як у раі.
Прыказкі і прымаўкі пра прыроду
1. Хмары не будзе – гром не ўдарыць.
2. Не ўсякая хмара дажджу дае.
3. Адкуль хмары, адтуль дождж.
4. Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.
5. Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.
6. Будзе дождж – будуць і грыбы.
7. Як кот на пячы – холадна на двары.
8. Беражы нос у вялікі мароз.
9. Вада камень прабівае.
10. Якая зямля – такі і хлеб.
11. Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
Прыказкі пра жывёльны і раслінны свет
1. Ваўка зубы кормяць.
2. Воўка б’юць, а ён у лес бяжыць.
3. Воўк казе не таварыш.
4. Каза плача, а воўк скача.
5. Ліса і ў сне курэй бачыць.
6. Рыба вады не баіцца.
7. Якая птушка, такі і галасок.
8. Варона колькі не мыецца, усё роўна чорная, а гусь акунулася – і ўжо
9. Лес і вада – родныя брат і сястра.
10. Высокае дрэва здалёку відаць.
11. Дзе мухаморы, там і баравікі.
12. Дзе ягаднік, там і ягадабелая.
Прыказкі пра поры года.
1. Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.
2. Жураўлі ляцяць нізка – зіма ўжо блізка.
3. Зімовы дзянёк, што камароў насок.
4. Якая зіма, такое і лета.
5. Зіма снежная – лета дажджлівае.
6. Бусел прыляцеў – вясна будзе.
7. Вясенні дзень год корміць.
8. Вясна красна цвятамі, а восень пладамі.
9. Калі май халодны, дык год хлебародны.
10. Хто халадку шукае, той узімку галадае.
Прыказкі пра сельскую гаспадарку.
1. На чорным полі бела пшаніца родзіць.
2. Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.
3. Ліха не знаць – на сваім полі араць.
4. Гультая зямля не любіць.
5. Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.
6. Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці.
7. Выходзь на поле з расою, дык будзеш з ядою.
8. У каго чорна глыба, у таго і хлеба скіба.
Прыказкі пра працу.
1. Шчырая праца – мазалёвая.
2. Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца.
3. Работа і корміць, і поіць.
4. Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.
5. Без працы не есці пірагоў.
6. Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы.
7. Хто працуе, таму і шанцуе.
8. Хто працуе, той і святкуе.
9. Добра рабі, добра і будзе.
Прыказкі пра дзяцей.
1. Кожнаму сваё дзіця міла.
2. Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.
3. Савіныя дзеці самыя харашэйшыя.
4. У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі.
5. Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
6. І ваўчыха сваіх дзяцей любіць.
7. І сава сваіх дзяцей хваліць.
Прыказкі пра дабрыню, злосць і зайздрасць.
1. Сам добры – людзі добрыя.
2. У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.
3. Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.
4. Добры чалавек і жывёлу шкадуе.
5. Злосці поўныя косці.
6. Верабей і той зло мае.
7. Сабака ад злосці свой хвост кусае.
8. Злы чалавек злее ваўка.
9. На ліхога чалавека і сабака брэша.
10. Чужыя лемяшы харашы.
Прыказкі пра ляноту, гультайства.
1. Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш.
2. Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
3. Да работы не пускаюць ляноты.
4. Лень жуе чалавека, як іржа жалеза.
5. Пачнеш ляніцца – будзеш з торбай валачыцца.
6. Ад ляноты чакай бядоты.
7. Гультаю ўсё цяжка.
8. Лянівай кабыле і хвост мяшае.
9. На работу – цяляты, а на яду – коні.
10. Верабей не сее, не жне, а зярняткі клюе.
Прыказкі пра праўду і няпраўду.
1. На праўдзе свет стаіць.
2. За праўду стой гарой.
3. Чыя праўда, таго і сіла.
4. Праўды не скрыеш.
ПРАВЕР СЯБЕ
Якую прыказку можна пачуць ў гэтай размове.
- Сёння ў нас у хаце ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі.
- Я зараз, матуля, збегаю ў краму і ўсё, што трэба куплю.
* * *
- Бабуля, мне цёмна. Запалі святло, а то есці нязручна.
- Хопіць святла. Міма рота лыжку не носяць.
* * *
- Добры дзень вам! Як гадуецеся?
- Да нічога. Жывём, хлеб жуём!
- А ты ці здаровы?
- Я здаровы, як рыжок баровы.
* * *
- Пад’еў, сынку? Цяпер ідзі травы парві і свіней накармі.
- Я то ўсё з’еў і зубоў не пагрэў.
- Няўжо не пад’еў? Дык я зараз дам табе дабаўкі.
* * *
- Пара, Алінка, пара абедаць. Мый рукі і сядай за стол.
- Мама, абед не заяц, у лес не ўцячэ.
Гэтыя прыказкі пра якога чалавека: пра недарэку,
няўдаліцу, ці пра спрытнага, стараннага работніка.
Ласы ля гатовага вогнішча рукі пагрэць.
* * *
Зрабіць і сам зробіць, толькі перарабляць просіць.
* * *
За сто работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца.
Знайдзіце адказы – прыказкі на гэтыя пытанні.
Ці закрыеш дурную галаву шапкаю? (Дурную галаву шапкаю не закрыеш.)
* * *
Ці бывае вялікі дуб з малым карэннем? (Вялікага дуба з малым карэннем не
бывае.)
Што лепш, павага, ці знявага? (Лепш павага, як знявага.)
Ці хацелі б вы быць такім чалавекам, пра якога
гавораць вось гэтыя прыказкі? Чаму?
Малады веребей, ды спрытны
Нікому вады не замуціць.
* * *
Як кот шкадлівы. А як заяц баязлівы.
* * *
У яго і ўзімку лёду не дастаць.
* * *
Фасун, што тычкай носа не дастаць.
Аднавіць прыказкі.
Шыла – мяшок. (Шыла ў мяшку не ўтоіш.)
* * *
Адклад – лад. (Адклад не ідзе на лад.)
* * *
Дым – агонь. (Дыму без агню не бывае.)
* * *
Слёзы – гора. (Слязамі гору не паможаш.)
* * *
Чалавек і праца – птушка і крылы. (Чалавек без працы, што птушка без
крылаў.)
Закончы прыказку.
Не зведаўшы броду… (не лезь ў воду).
* * *
Не чапай ліха… (покуль сядзіць ціха).
* * *
Хто змоладу не працуе… (той пад старасць жабруе).
* * *
Гультай і сядзець… (стамляецца).
* * *
Ваўка ногі… (кормяць).
* * *
Крывога дрэва… (не выпраміш).
Пакажыце стрэлкамі пачатак і канец кожнай з прыказак.
Як гукнеш… а спраў на вяршок.
Згода будуе… а той, хто дае.
З вялікага грому… дык забудзецца ўстаць.
Як ляжа спаць… нягода руйнуе.
Слоў мяшок… так і адгукнецца.
Не той багаты, хто мае… малы дождж.
Як гукнеш, так і адгукнецца.
Згода будуе, нягода руйнуе.
З вялікага грому малы дождж.
Як ляжа спаць, дык забудзецца ўстаць.
Слоў мяшок, а спраў на вяршок.
Не той багаты, хто мае, а той, хто дае.
Падбярыце міжмоўныя пары прыказак.
Беларускія прыказкі Рускія прыказкі
Калі ўлез у душу, не кажы Взялся за гуж, не говори, что не не магу. дюж.
У ціхім балоце чэрці растуць. В тихом омуте черти водятся.
Цікаўнай Амілі нос прышчамілі. Любопытной Варваре на базаре нос оторвали.
Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На чужой каравай рот не разевай.
Чалавек без сяброў, што печ без дроў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.
Скончыў работу, гуляй у ахвоту. Сделал дело – гуляй смело.
Дзе шчырая праца – там густа, Труд кормит, а лень портит.
А дзе лянота – там пуста.
Магічныя лічбы”. Назваць як мага больш
прыказак, у якіх сустракаюцца лічбы.
Адзін у кашы няспорны.
Адзін не трапіш у кон, то выскачыш вон.
Адна галавешка і ў печы не тлее.
Адной рукой і вузла не завяжаш.
Адным колам плота не падапрэш.
Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць.
Сем бед за раз – адзін адказ.
Сем разоў адмерай, адзін адрэж.
Падбярыце прыказкі, у якіх сустракаюцца
наступныя прылады працы: каса, калёсы, сані,сякера.
1. Найшла каса на камень.
2. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў – касец дамоў.
3. Рыхтуй калёсы зімой, а сані ўлетку.
4. Не ў свае сані не садзіся.
5. Якія сані, такія і самі.
6. Якія сані, такі і гаспадар.
7. Удовіна і сякера не сячэ, кабылка не вязе.
раскрыть » / « свернуть